cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Навука і культура

Прэм’ера фільма, у якім Францішак сыграў самога сябе

Прэм’ера фільма, у якім Францішак сыграў самога сябе - REUTERS

29/10/2017 11:27

У нядзелю, 29 кастрычніка 2017 г. у Рыме прайшла сусветная прэм’ера фільма “За Сонцам” (Beyond the Sun). Ён быў паказаны па-за конкурсам у рамках 20-га рымскага кінафестывалю “Festa del Cinema”, які пачаўся ў чацвер, 26 кастрычніка.

У фільме апавядаецца гісторыя пецярых дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі і хочуць даведацца, як можна пазнаць Езуса. Пасля розных прыгод яны трапляюць у Ватыкан, дзе ім тлумачыць гэта папа Францішак, кажучы: “Пазнаеце Яго, чытаючы Евангелле, вывучаючы катэхізіс і размаўляючы з Ім”. У фільме Францішак сыграў самога сябе. Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі.

Евангелле, кажа Пантыфік дзецям, “можна заўсёды насіць з сабой, гэта невялікая кніга. Калі ёсць свабодная хвіліна, можна адкрыць яго і чытаць”. “Размова з Езусам - гэта малітва, - дадае Папа. - Можна весці з Ім свабодны дыялог, кажучы пра тое, што адчуваеш унутры. Ён чакае гэтага. Трэба адкрыцца на гэта”. Сюжэт з Францішкам у экранізаванай гісторыі займае 6 хвілін.

Прэзентацыя фільма ўжо прайшла 20 верасня ў Ватыкане. У кінатэатры фільм трапіць на Божае Нараджэнне. Прыбытак ад пракату будзе прызначаны на дзейнасць дзвюх дабрачынных аргентынскіх арганізацый “El Almendro” i “Los Hogares de Cristo”, якія дапамагаюць дзецям і моладзі ў складаных жыццёвых сітуацыях.


29/10/2017 11:27