cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Пантыфік не будзе пасярэднікам паміж ЗША і КНДР

Пантыфік не будзе пасярэднікам паміж ЗША і КНДР - EPA

30/10/2017 13:12

Францішак не будзе займацца ніякім пасярэдніцтвам паміж Паўночнай Карэяй і Захадам па праблеме эксперыментаў з ядзернай зброяй, а абвешчаная на 10 і 11 лістапада 2017 г. нарада па ядзерным раззбраенні ў Ватыкане не будзе глабальным форумам. Такім чынам афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Грэг Бёрк пракаментаваў 30 кастрычніка 2017 г. заявы італьянскай прэсы.

Ён паведаміў, што “гаворка пра пасярэдніцтва не адпавядае праўдзе. Гэта не пасярэдніцтва і не глабальны форум. Гэта канферэнцыя высокага ўзроўню ў Ватыкане па ядзерным раззбраенні”.

10 і 11 лістапада 2017 г. па ініцыятыве папы Францішка адбудзецца ватыканская сустрэча, на якой абмяркуюць перспектывы бяз’ядзернага свету. На ёй чакаюцца прадстаўнікі ААН і НАТА, ЗША, Паўднёвай Карэі і Расіі, а таксама краін, якія валодаюць ядзерным арсеналам.


30/10/2017 13:12