2017-10-30 15:22:00

Пантыфік: добры пастыр не ідзе па шляху клерыкалізма


Добры пастыр набліжаецца да адкінутых, не баіцца дакрануцца да параненага цела, у адрозненне ад тых, хто ідзе па шляху клерыкалізма ў напрамку ўлады або грошай, сказаў Папа падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на ўрывак Евангелля св. Лукі (13, 10-17), які распавядае пра гісторыю аздараўлення жанчыны ў суботу.

Францішак адзначыў, што евангеліст апісвае дзеянні Езуса ў пяці выразах: убачыў, паклікаў, сказаў ёй, ўсклаў на яе рукі і аздаравіў. Ён падкрэсліў, што ў гэтым заключаецца логіка добрага пастыра. “Вось чаму Езус заўсёды быў з людзьмі, адпрэчанымі клерыкальнай групай: там былі бедныя, хворыя, грэшнікі, пракажоныя, бо Езус валодаў здольнасцю быць неабыякавым перад абліччам хваробы”, - заўважыў Святы Айцец і дадаў, што Хрыстус не баяўся дакрануцца да параненага цела.

“Але іншыя, тыя, хто ідзе шляхам клерыкалізму, да чаго ідзе? Заўсёды да цяперашняй улады або грошай. І яны – дрэныя пастыры. Яны думаюць толькі пра тое, як прыйсці да ўлады, быць сябрамі улады, вядуць размовы з думкай пра свае кішэні. Гэта крывадушнікі, здольныя на ўсё. Для іх людзі не важныя”, - адзначыў Папа.

“Для Божага народа – гэта ласка мець добрых пастыраў, такіх, як Езус, якія не саромеюцца дакранацца да параненага цела, якія ведаюць, што па гэтым, не толькі яны, але і ўсе мы будзем суджаны”, - нагадаў у сваёй гаміліі Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.