cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Навука і культура

Ватыкан выпусціў паштовую марку да 500-годдзя Рэфармацыі

Ватыкан выпусціў паштовую марку да 500-годдзя Рэфармацыі - RV

31/10/2017 12:44

Ватыкансі філатэлістычна-нумізматычны аддзел абвясціў аб выпуску двух паштовых марак. Першая, прымеркавана да 500-годдзя Рэфармацыі і змяшчае на пярэднім плане Хрыста ўкрыжаванага, а ў фоне выяву горада Вітэнберг. Ля крыжа, адпаведна з левага і з правага боку, стаяць на каленях Марцін Лютэр, які трымае Біблію, і Філіп Меланхтон, багаслоў і сябар Лютэра, адзін з галоўных энтузіястаў Рэфармацыі. Ён трымае ў руках “Аўгсбургскае веравызнанне” (Confessio Augustana), адзін з самых важных дакументаў лютэранскай Рэфармацыі, сфармулаваны ім. Намінальны кошт маркі 1 еўра. Яна выйшла накладам у 120 тыс.

Іншы ватыканскі паштовы знак прысвечаны 450-годдзю з дня нараджэння св. Францішка Сальскага. Ён жыў у 1567-1622 гг. і быў біскупам Жэневы. Вядомы як аўтар кнігі “Філатэя, або шлях да рэлігійнага жыцця”. Заахвочваў свецкіх людзей да святасці, а таксама актыўна палемізаваў з кальвіністамі, спрыяючы адраджэнню каталіцтва ў Францыі. Кошт маркі з выявай святога складзе 2,55 еўра. Яна выйдзе накладам у 120 тыс.


31/10/2017 12:44