cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Навука і культура

25 гадоў таму Ян Павел ІІ выбачыўся за “справу Галілея”

25 гадоў таму Ян Павел ІІ выбачыўся за “справу Галілея” - AP

31/10/2017 14:40

25 гадоў таму Ян Павел ІІ – у памятным выступе на пленарным пасяджэнні Папскай акадэміі навук – прызнаў, што асуджэнне Галілеа Галілея было памылкай. Гістарычная заява 31 кастрычніка 1992 г., была зроблена пасля высноў, да якіх прыйшла камісія на чале з кардыналам Полем Паупарам. Яна даследавала працэс з 1633 г. над італьянскім вучоным.

400 гадоў таму, 5 сакавіка 1616 года, Кангрэгацыя Індэкса апублікавала дэкрэт, які забараняў распаўсюджваць некаторыя тэксты, у якіх адлюстравана геліяцэнтрычная тэорыя Каперніка. Галілей быў абвінавачаны ў прасоўванні гэтай канцэпцыі. Дэкрэт Кангрэгацыі стаў прадмовай да асуджэння Галілея праз 17 гадоў. Варта ўдакладніць, што дэкрэт быў выдадзены менавіта Кангрэгацыяй Індэкса, а не Святой інквізіцыяй, як гэта нярэдка прадстаўлена ў гістарычных працах. Акрамя таго, яго памылкова прадстаўляюць як забарону тэорыі Каперніка. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці: Кангрэгацыя Індэкса не была нададзена паўнамоцтвамі для ацэнкі якой-небудзь ідэі на прадмет ерасі.

У цэнтры супрацьстаяння, звязанага з тэорыяй Каперніка быў не столькі астранамічны аспект, колькі пытанне аб цэнтральным месцы чалавека. Гэта быццам бы выключала геліяцэнтрычная сістэма. Бянтэжыла перш за ўсё ідэя пра тое, што Зямля, месцазнаходжанне чалавека як канчатковай мэты стварэння свету, была як бы выдалена са сваёй цэнтральнай пазіцыі ў Сусвеце.

Праца Каперніка была паступова прызнана Касцёлам, пачынаючы з другой паловы XVIII ст., і афіцыйна выдалена з індэкса забароненых кніг у 1828 г.

Ян Павел ІІ у сваёй знакамітай прамове заклікаў да новага дыялогу паміж навукай і рэлігіяй і выказаў шкадаванне, што асуджэнне Галілея можа ўмацаваць міф, што дух навукі і яе этыка пошуку ісціну несумяшчальныя з хрысціянскай верай.


31/10/2017 14:40