2017-11-03 14:30:00

Святы Пасад склікае жаночую канферэнцыю аб гандлі людзьмі


Каля 70 жанчын з розных кантынентаў, якія працуюць у сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі і арганізаванай злачыннасці, прымуць удзел у канферэнцыі, якая 9-10 лістапада 2017 г. пройдзе ў сядзібе Папскай акадэміі сацыяльных навук у Ватыкане.

“Суддзі і пракуроры, якія прымуць удзел у гэтай важнай сустрэчы былі скліканы, каб абмяняцца досведам, прапанаваць новыя мадэлі і раскрыць патэнцыял тых, якія існуюць”, - паведамляюць арганізатары форума. Кожная ўдзельніца форума будзе мець у распараджэнні 15 хвілін для выступлення. Напрыканцы канферэнцыі яны падпішуць сумесную дэкларацыю.

У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўніцы Перу, ЗША, Ямайкі, Уганды, Трынідад і Табага, Танзаніі, Гватэмалы, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Венгрыі, Новай Зеландыі, Гаіці, Мексікі, Італіі, Філіпін, Польшчы, Індыі, Эквадора, Парагваю, Пакістана, Шры-Ланкі, Кот-д’Івуара, Аўстраліі, Аргентыны, Калумбіі і Панамы.

Сярод удзельніц: Луіза Артэга, былы генеральны пракурор Венесуэлы, якая асудзіла пераслед мірных грамадзян уладамі краіны, пасля чаго была вымушана эміграваць у Калумбію; Алехандра Хільс Карбо, былы генеральны пракурор Аргентыны; Мануэла Кармэна Кастрыльё, іспанскі юрыст і палітык, мэр Мадрыда; Рабаа Аль-Зрэкат, сірыйскі суддзя, якая была вымушана стаць бежанкай; Агата Акэкэ, нігырыйскі суддзя, якая вядзе судовую справу аб выкраданні больш чым 80 чалавек тэрарыстычнай групоўкай “Бока Харам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.