cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Навука і культура

Ватыкан: часопіс на тэму жанчын у праваслаўным свеце

Ватыкан: часопіс на тэму жанчын у праваслаўным свеце - OSS_ROM

04/11/2017 13:45

Інтэрв’ю са знакамітай амерыканскай даследчыцай, праваслаўным тэолагам і экспертам па біяэтыцы Гайле Валашак пад назвай “Жанчына ў цэнтры дыялогу паміж навукай і светам” адкрывае лістападаўскі нумар штомесячнага ватыканскага часопіса “Жанчыны. Касцёл. Свет”. Чарговы выпуск выдання цалкам прысвечаны праваслаўю і жанчынам, якія належаць да гэтай канфесіі.

Актуальнае інтэрв’ю на тэму месца і ролі жанчыны ў праваслаўным тэалагічным дыскурсе і ўнёску праваслаўных багасловаў у навуковы дыялог працягваецца матэрыялам, прысвечаным значнай фігуры заходнееўрапейскага праваслаўнага мадэрнізма Элізабэце Бэр-Сіжэль, аўтара кнігі “Служэнне жанчыны ў Царкве”, прыхільніцы жаночага раўнапраўя ў царкоўным жыцці і ідэі жаночага святарства ў Праваслаўнай Царкве.

Змест нумара дапаўняецца разгорнутым і ўражальным аповедам аб жыцці і жывым прыкладзе веры Маці Марыі (Елізаветы Піленка), праваслаўнай святой, маці і манахіні, якая нарадзілася ў Рызе, вырасла ў Пецярбургу, а загінула ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Равенсбрук у 1943 г.

Традыцыйная рубрыка “Фокус” засяроджваецца на сужэнскім саюзе жанчыны з праваслаўным святаром, аналізуючы адметнасці, якімі характарызуецца ўнутрысямейны ўклад такой пары і скіроўваючы ўвагу на стаўленне да гэтай з’явы з боку грамадства.

Праваслаўе натуральным чынам вядзе да аналізу рускай культуры, што ў часопісе ўвасобілася ў крытычных артыкулах, прысвечаных рускай паэтцы Ане Ахматавай і творчасці Фёдара Дастаеўскага, творы якога, згодна з аўтарам матэрыялу, “праліваюць свет на сэрца праваслаўнай духоўнасці”.

Папярэднія нумары часопіса “Жанчыны. Касцёл. Свет” былі прысвечаны пратэстантызму, ісламу і юдаізму.


04/11/2017 13:45