2017-11-04 14:45:00

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Малдовы


4 лістапада 2017 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Ігара Дадона, Прэзідэнта Рэспублікі Малдова. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Антуан Камілеры, падсакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас шчырых перамоў было выказана задавальненне добрым станам двухбаковых адносін, адзначаны станоўчы ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё малдаўскага грамадства, асабліва праз экуменічныя намаганні, адукацыйныя і дабрачынныя ініцыятывы. Размова ішла таксама пра сітуацыю ў Малдавіі. Закраналіся тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс: падтрымка сямейных каштоўнасцяў, міру і бяспекі на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.








All the contents on this site are copyrighted ©.