cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Ватыкан прымае міжнародны фестываль сакральнай музыкі

Ватыкан прымае міжнародны фестываль сакральнай музыкі - ANSA

06/11/2017 14:37

У Ватыкане і Рыме праходзіць XVI Міжнародны фестываль сакральнай музыкі і мастацтва, прымеркаваны сёлета да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пачаўся фестываль урачыстай Эўхарыстыя ў базыліцы св. Пятра, якую ўзначаліў кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр базылікі і генеральны  вікарый Яго Святасці для Дзяржавы Ватыкан. “Будзем адносіцца да Евангелля з усёй сур’ёзнасцю, будзем вернымі яму, без страху, як прасіла Марыя падчас сваіх аб’яўленняў”, - заклікаў іерарх музыкантаў у сваёй гаміліі.

Падчас літургіі прагучала Каранацыйная Імша Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні японскага філарманічнага аркестра і хору “Illuminart”, пад кіраўніцтвам дырыжора Тамамі Нішытома, а на яе заканчэнне – старажытная японская хрысціянская малітва “Orasho”, напісаная ў перыяд евангелізацыі Японіі на аснове грыгарыянскага спеву.

“Я моцна веру, што музыка можа наблізіць да Бога і выконваючы яе, адчуваю сябе бліжэй да Яго. Бога нельга ўбачыць, але з дапамогай музыкі можна адчуць Яго прысутнасць”, - падзялілася Тамамі Нішымота ў каментары для Ватыканскага радыё. 

Фестываль працягнецца да 10 лістапада 2017 г. У ім прымаюць удзел музыкальныя калектывы з Германіі, Аўстрыі, Расіі, Італіі і хор ватыканскай базылікі св. Пятра. Праграма падзеі прадугледжвае іх выступленні ў розных касцёлах Вечнага горада.


06/11/2017 14:37