cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Пантыфік і яго чаканы візіт у Аргентыну

Пантыфік і яго чаканы візіт у Аргентыну - AP

06/11/2017 11:28

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер адказаў на чаканні суайчыннікаў Францішка адносна яго падарожжа на радзіму ў бліжэйшы час. Папа паедзе ў Аргентыну толькі тады, калі палічыць гэта карысным, сказаў іерарх у інтэрв’ю аргентынскай газеце “La Nación”.

Адзін з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі, які 5-7 лістапада 2017 г. знаходзіцца з візітам у Аргентыне, запэўніў, што “Пантыфік любіць сваю краіну і яе народ” і нагадаў, што ён заўсёды прымае сваіх суайчыннікаў у Ватыкане – гэта дазваляе яму заставацца ў пастаянным кантакце з радзімай. 

Арцыбіскуп Галахер таксама абверг чуткі пра тое, што мэтай яго візіту ў лацінаамерыканскую краіну з’яўляецца прадстаўленне кандыдата на пасаду старшыні мясцовага епіскапату. Ён сустрэнецца, у прыватнасці, з Прэзідэнтам Маўрысіа Макры, міністрам замежных спраў Хорхэ Форы, кіраўніком кабінету міністраў Маркасам Пенья і мясцовай Канферэнцыяй Біскупаў.

Францішак, які да выбару на Пасад св. Пятра, 13 сакавіка 2013 г., быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, з таго часу не наведваў сваю родную краіну, хоць ужо пяць разоў падарожнічаў у Лацінскую Амерыку.

Глыбокія палітычныя рознагалоссі і напружанасць у Аргентыне з’яўляюцца асноўнымі прычынамі, чаму Папа дагэтуль не здзейсніў сюды візіту. Ён асцерагаецца, што яго прысутнасць можа быць выкарыстана для паглыблення існуючай палярызацыі, сказаў арцыбіскуп Віктар Мануэль Фэрнандэс, рэктар Папскага ўніверсітэта Аргентыны ў нядаўнім інтэрв’ю газеце “La Voz del Interior”.


06/11/2017 11:28