2017-11-07 14:12:00

Папа прызначыў двух жанчын на важныя пасады ў Ватыкане


7 лістапада 2017 г. Францішак прызначыў двух падсакратароў Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. Імі сталі італьянкі: Гарбыэла Гамбіна і Лінда Гізоні. Першая будзе праваць у Секцыі па справах жыцця, а другая – ў Секцыі па справах свецкіх вернікаў.

Габрыэла Гамбіна з’яўляецца спецыялістам у юрыспундэнцыі і біяэтыцы. У 2002 г. была прызначана навуковым экспертам Нацыянальнага камітэта па біяэтыцы пры Савеце Міністраў Італіі. У перыяд паміж 2013-2016 гг. супрацоўнічала з Папскай радай па справах свецкіх і Папская акадэміяй жыцця. Займаецца даследчыцкай і выкладчыцкай дзейнасцю на факультэтах філасофіі і права рымскага універсітэта “Тор-Вергата”, а таксама ў Папскім тэалагічным інстытуце навук аб сужэнстве і сям’і імя Яна Паўла ІІ. З’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый на тэму жыцця, сужэнства і сям’і. Замужам, мае пяць дзяцей.

Лінда Гізоні спецыялізуецца на філасофіі, тэалогіі і кананічным праве Касцёла. Праходзіла падрыхтоўку пры Трыбунале Рымскай Роты і Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, пасля чаго працавала ў гэтых ватыканскіх структурах, а таксама ў касцёльным судзе Рымскага вікарыяту. У перыяд паміж 2013-2016 гг. супрацоўнічала з Папскай радай па справах свецкіх, вывучаючы пытанні, звязаныя з роллю свецкіх вернікаў у Касцёле. На дадзены момант з’яўляецца суддзёй Трыбуналу першай інстанцыі Рымскага вікарыяту, дацэнтрам факультэта кананічнага права ў Папскім грыгарыянскім універсітэце і дацэнтам юрыдычнага факультэта рымскага ўніверсітэта “Рома Трэ”. Замужам, мае двое дзяцей. 

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця была заснавана 15 жніўня 2016 г. Яна пераняла функцыі, які дагэтуль выконвалі дзве Папскія рады: па справах свецкіх і па справах сям’і. Узначальвае структуру амерыканскі кардынал ірландскага паходжання Кэвін Джозэф Фарэл. 








All the contents on this site are copyrighted ©.