2017-11-07 14:16:00

Пантыфік выказаў спачуванні ахвярам інцыдэнту ў Тэхасе


Папа выказаў свае спачуванні ў сувязі з інцыдэнтам у адным з баптысцкіх храмаў у амерыканскім штаце Тэхас. Ён “глыбока засмучаны весткай пра гібель людзей і сур’ёзныя раненні, выкліканыя актам бессэнсоўнага насілля”. Святы Айцец просіць перадаць свае шчырыя спачуванні сем’ям загінулых і параненых, членам баптысцкай супольнасці і ўсяму мясцоваму насельніцтву, а таксама моліцца, каб Хрыстус суцешыў усіх, хто смуткуе, і даў ім духоўную сілу, якая дапаможа перамагчы насілле і нянавісць прабачэннем, надзеяй і любоўю. Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

6 лістапада 2017 г. у Тэхасе ўзброены мужчына расстраляў парафіянаў баптысцкага храма ў Сазерлэнд-Спрынгс. Паводле апошніх звестак, загінулі 26 чалавек, яшчэ 20 атрымалі раненні.








All the contents on this site are copyrighted ©.