cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Важныя прызначэнні ў Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў

Важныя прызначэнні ў Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў - AFP

09/11/2017 15:01

Папа прызначыў новым сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў былога дапаможнага сакратара дыкастэрыі, 57-гадовага арцыбіскупа Протасэ Ругамбву. Яго месца заняў 53-гадовы мансіньёр Джавані Пьетра Даль Тоза, былы сакратар Папскай рады “Cor Unum”. Ён будзе сумяшчаць пасады дапаможнага сакратара і старшыні Папскіх місійных ініцыятыў. Пантыфік надаў італьянскаму святару годнасць арцыбіскупа.

Арцыбіскуп Протас Ругамбва паходзіць з Танзаніі. Атрымаў святарскае пасвячэнне з рук Яна Паўла ІІ падчас яго візіту ў Танзанію. Пасля некалькіх гадоў пастырскай працы на сваёй радзіме, у 1994 г. ён быў адпраўлены на вучобу ў Рым, дзе абараніў доктарскую па пастаральнай тэалогіі ў Папскім латэранскім універсітэце. У 1998 г. вярнуўся на радзіму, дзе адказваў за фармацыю семінарыстаў і быў генеральным вікарыем сваёй дыяцэзіі. Пераехаў у Рым, дзе працаваў у Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. У 2008 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго біскупам дыяцэзіі Кігома, а праз чатыры гады – дапаможным сакратаром дыкастэрыі і старшынёй Папскіх місійных ініцыятыў.

Арцыбіскуп Джавані Пьетра Даль Тоза нарадзіўся ў горадзе Вічэнца, на паўночным усходзе Італіі. У 1989 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Вывучаў тэалогію ў Інсбрукскім універсітэце, атрымаў ступень доктара філасофіі ў Папскім грыгарыянскім універсітэце і доктарскую ступень у галіне кананічнага права ў Папскім латэранскім універсітэце. У 1996 г. пачаў працу у Папскай радзе “Cor Unum”, падсакратаром якой стаў у 2004 г. У 2010 г. Папа прызначыў яго падсакратаром дыкастэрыі. Ён займаў гэтую пасаду да 1 студзеня 2017 г., калі Папская рада “Cor Unum” была распушчана.


09/11/2017 15:01