2017-11-11 17:03:00

Францішак звярнуўся да палітычных лідэраў Акіяніі


“Які свет хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія падрастаюць?”, - спытаў Францішак падчас сустрэчы з лідэрамі Форума ціхаакіянскіх астравоў – міжурадавай арганізацыі, асноўнай мэтай якой з’яўляецца паглыбленне супрацоўніцтва паміж дзяржавамі Ціхага акіяну і прадстаўленне іх інтарэсаў. Святы Айцец прыняў палітыкаў 11 лістапада 2017 г. на аўдыенцыі ў Ватыкане.  

У правоме Папа адзначыў, што ціхаакіянскі рэгіён, “багаты на культурную і прыродную прыгажосць”, выклікае моцную занепакоенасць, у прыватнасці “за народы, якія яго насяляюць, асабліва ўразлівыя перад абліччам экстрэмальных прыродных і кліматычных з’яў, усё больш частых і моцных”.

Павышэнне ўзроўню мора, няспынны заняпад каралавага рыфа і шэраг іншых экалагічных праблем – усё гэта выклікана “непрадбачлівымі чалавечымі дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй прыродных і чалавечых рэсурсаў, уплыў якой адчувальны нават на дне акіянаў”.

На думку Папы, важна глядзець далей за геаграфічныя межы і імкнуцца да міжнароднага супрацоўніцтва і салідарнасці, распрацоўкі супольнай стратэгіі, не заставацца абыякавымі перад абліччам складаных праблем, накшталт “дэградацыі навакольнага асяроддзя і здароўя акіянаў”, якія звязаны з чалавечай і сацыяльнай дэградацыяй, што перажываюць сучасныя грамадствы, сказаў Францішак. У свеце ўсё вельмі цесна з’яднана, дадаў ён.

11 лістапада 2017 г. удзельнікі Форума ціхаакіянскіх астравоў прынялі ўдзел у круглым стале Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыя ААН (FAO) у Рыме, у ходзе якога абмеркавалі пытанне харчовай бяспекі рэгіёна, наступстваў кліматычных змен, шляхоў памяншэння рызыкі прыродных катастроф. 








All the contents on this site are copyrighted ©.