2017-11-11 13:22:00

Францішак прыняў Прэзідэнта Сьера-Леонэ


11 лістапада 2017 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Эрнэста Бай Карому, Прэзідэнта Сьера-Леонэ. Пасля размовы з Пантыфікам палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

Падчас сардэчных перамоў выказвалася задавальненне добрымі адносінамі, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Сьера-Леонэ. Гаворка ішла пра важны ўклад Касцёла ў матэрыяльнае і маральнае абнаўленне краіны, асабліва ў адукацыйнай, сацыяльнай і медыцынскай сферы.

Бакамі абмяркоўвалася тэма рэлігійнай свабоды, мірнага суіснавання і ўзаемнай павагі паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Звярталася ўвага на важнасць спрыяння нацыянальнаму прымірэнню, раскрываючы патэнцыял розных гістарычных, рэлігійных і культурных традыцый краіны і з павагай да правоў чалавека і правоў меншасцяў. 



 








All the contents on this site are copyrighted ©.