cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік напісаў ліст да калумбійскага салдата

Папа напісаў ліст да калумбійскага салдата - EPA

12/11/2017 10:01

“Малюся за цябе, за тваіх загінуўшых і параненых паплечнікаў, малюся за Калумбію”, - напісаў Папа Францішак у лісце да маладога салдата Эдвіна Рэстрэпо, які быў паранены проціпяхотнай мінай падчас грамадзянскай вайны ў краіне. Святы Айцец сустрэўся з ім 10 верасня 2017 г. падчас свайго апостальскага падарожжа ў гэту краіну. Сустрэча адбылася ў аэрапорце сталіцы краіны Багаце. Успамінаючы яе Папа напісаў, што капялюш, які ён атрымаў ад Эдвіна суправаджаў яго падчас наведвання ім Калумбіі, а зараз ён трымае яго ў сваім бюро побач з іконай Панны Марыі і моліцца за ўсіх тых, хто рызыкаваў і далей рызыкуе жыццём дзеля міру і дабра Радзімы.

З прычыны ранення Эдвін Рэстрэпо страціў зрок і ногі. Лекары лічылі, што ён не зможа хадзіць нават з дапамогай пратэзаў. Эдвін апынуўся на раздарожжы: змірыцца з пакутамі чалавека, з яго шматлікімі фізічнымі абмежаваннямі, ці перамяніць гэту сітуацыю ва ўнутраны подзвіг. Перад ваеннай службай ён не змог скончыць сярэдняй школы, таму пачаў усё з нуля, навучаючыся па Бройлю. Зараз ён паспяхова вучыцца ва ўніверсітэце на юрыдычным факультэце і насуперак прагнозам лекараў навучыўся хадзіць з дапамогай новых пратэзаў. Прымаючы ліст Папы Эдвін сказаў, што Бог даў яму магчымасць бачыць усё вачыма душы і працаваць на карысць міру, што аднак нялёгка.

Больш за 7000 калумбійскіх салдат сталі ахвярамі проціпяхотных мінаў падчас грамадзянскай вайны, якая доўжылася 50 гадоў паміж урадавымі войскамі і рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі Калумбіі (FARC).

Ян Мойсік


12/11/2017 10:01