cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа заклікаў піяраў весці дыялог з моладдзю

Папа заклікаў піяраў весці дыялог з моладдзю - AFP

12/11/2017 13:45

Святы Айцец 10-га лістапада 2017 г. прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў каталіцкага Ордэна Пабожных школ, вядомага таксама як Ордэна піяраў. Сустрэча адбылася за зачыненымі дзярыма. Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала спантанную прамову Пантыфіка да законнікаў.

Францішак заклікаў членаў гэтай манскай супольнасці, якой асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца адукацыя, аздараўляць гэту сістэму шляхам патройнага дыялога паміж школай, сям’ёй і моладдзю. Папа таксама адзначыў, што сёння моладзь не мае свядомасці сваіх каранёў. Таму неабходна дапамагчы ёй адкрыць іх. “Сёння маладыя людзі павінны весці дыялог са старэйшымі асобамі. Гэта адзіны шлях, каб адшукалі яны свае карані”, - сказаў Пантыфік. “Даручаю вам гэтую місію, пакуль яшчэ час, перш чым сыйдзем з гэтага свету. Намагайцеся стымуляваць гэты дыялог”, - заклікаў Папа членаў гэтай манаскай супольнасці.  

Ордэн піяраў быў заснаваны іспанскім святаром Юзафам Каласансам у 1597 г. Менавіта тады ён адкрыў першую бясплатную школу для бедных, што дало пачатак цэлай сетцы падобных адукацыйных устаноў. Святыр быў кананізаваны ў 1767 г., а у 1948 г. Пій XII абвясціў яго “апекуном хрысціянскіх агульнаадукацыйных школ ва ўсім свеце”.

У Беларусі яго духоўныя паслядоўнікі працуюць ў Шчучыне, Лідзе і Чавусах.

Ян Мойсік


12/11/2017 13:45