cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Францішак: заўсёды быць гатовым да сустрэчы з Панам

Францішак: заўсёды быць гатовым да сустрэчы з Панам

12/11/2017 13:19

Штодня і штогадзіны мы павінны быць гатовымі да сустрэчы з Езусам - нагадаў папа Францішак 12 лістапада 2017 г. падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Умовай, каб быць гатовым да сустрэчы з Панам - гэта не толькі вера, але хрысціянскае жыццё поўнае любові і міласэрнасці да бліжняга”, - падкрэсліў Папа. Ён перасцярог перад імкненнем да асабістай выгоды, таму што тады жыццё становіцца бясплодным. “У сённяшнюю нядзелю Евангелле (Мц 25,1-13) ўказвае нам ўмовы для ўваходу ў Валадарства Нябеснае. Робіць гэта з дапамогаю прыпавесці пра дзесяць паннаў: гэта тыя сяброўкі, якія павінны былі прыняць і суправаджаць жаніха падчас цырымоніі шлюбу. Таму, што ў той час было прынята святкаваць яго ў начны час, сяброўкі трымалі ў сваіх руках светачы.  

Прыпавесць гаворыць, што пяць з іх былі мудрыя і пяць неразумныя: сапраўды мудрыя прынеслі з сабой алей для светачаў, затое неразумныя яго не прынеслі. Жаніх спазняўся прыйсці, і ўсе яны паснулі. Апоўначы было абвешчана аб прыбыцці жаніха. Тады неразумныя панны заўважылі, што не маюць алею ў светачах і пачалі прасіць яго ў мудрых. Але гэтыя адказалі, што яны не могуць даць, бо тады не будзе хапаць ні адным ні другім. Калі неразумныя панны пайшлі шукаць алей, прыйшоў жаніх. Мудрыя панны ўвайшлі з ім у банкетную залу і дзверы зачыніліся. Пяць неразумных паннаў прыбылі пазней і пачалі стукаць у дзверы, але пачулі ў адказ “Я не ведаю вас” (Мц 25,12) і засталіся звонку.

Чаму хоча навучыць нас Езус гэтай прыпавесцю?  Ён нагадвае нам, што мы павінны заўсёды быць гатовыя да сустрэчы з Ім. Шмат разоў у Евангеллі, Езус  заклікае да чування і робіць гэта таксама ў канцы гэтага аповеду. Так кажа: “Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны “ ( Мц 25,13).  Але з гэтай прыпавесцю Хрыстус нам кажа, што чуваць гэта не значыць толькі не спаць, але быць гатовым. Сапраўды усе панны спалі перад прыходам жаніха, але калі абудзіліся некаторыя з іх, былі гатовыя яго прыняць, а другія не. Тут паясніваецца значэнне быць мудрым і асцярожным: гаворка ідзе пра тое, каб не чакаць да апошняга моманту нашага жыцця, каб супрацоўнічаць з Божай ласкай, але рабіць гэта зараз. Было б прыгожа крышку падумаць: прыйдзе дзень, які будзе апошнім. Калі б гэта было сёння, як я падрыхтаваны?  Але ж я павінен зрабіць гэта, гэта ... Трэба рыхтавацца так, як быццам бы быў гэта твой апошні дзень: гэта робіць добра.

Светач - гэта сімвал веры, якая асвятляе нашае жыццё, за тое алей з'яўляецца сімвалам любові, якая сілкуе, робіць плённым і даверлівым святло веры. Умовай, каб быць гатовым да сустрэчы з Панам - гэта не толькі вера , але і хрысціянскае жыццё поўнае любові і міласэрнасці да бліжняга. Калі мы дазволім сабе кіравацца тым, што здаецца быць больш выгодным, у пошуку сваіх інтарэсаў, наша жыццё становіцца бясплодным, няздольным даць жыццё іншым, і мы не запашваем алею для светача нашай веры і яна згасне ў момант прыходу Пана, ці нават раней. Калі мы будзем чуваць і імкнуцца выконваць дабро, жэстамі любові, дзялення і служэннем іншым, што маюць патрэбу, мы можам быць спакойнымі ў чаканні прыходу жаніха. Пан можа прыйсці ў любы час, і нават сон смерці нас не будзе палохаюць, таму што ў нас будуць запасы алею, назапашанага добрымі справамі кожны дзень. Вера натхняе любоў і міласэрнасць захоўвае веру.

Няхай Панна Марыя дапаможа нам практыкаваць нашу веру ўсё больш і больш актыўна за пасрэдніцтвам учынкаў любові, каб наш светач змог блішчэць ўжо тут, на зямным шляху, а затым назаўсёды, на вясельным банкеце ў раі», - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Францішак нагадаў, што 11лістапада ў Мадрыдзе быў абвешчаны благаслаўлёным Вінцэнт Куэральт Лорэт і 20-ць яго паплечнікаў і Хасэ Марыя Фэрнандэз Санчыс з 38-мю брамі-мучанікамі. “Усе яны былі забітыя з-за нянавісці да веры падчас рэлігійных пераследаванняў у час  грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў перыяд паміж 1936 – 1937 гадамі”, - сказаў Папа і заклікаў вернікаў дзякаваць Богу за вялікі дар гэтых узорных сведкаў Хрыста і Евангелля.

Ян Мойсік


12/11/2017 13:19