cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Ватыканскі антыядзерны саміт: накіраваць сродкі на развіццё

Ватыканскі антыядзерны саміт: накіраваць сродкі на развіццё - AP

13/11/2017 11:27

Існуе глыбокая сувязь паміж поўным разбраеннем і інтэгральным развіццём, нагадалі ўдзельнікі ватыканскага саміта па ядзерным разбраенні. Форум прайшоў 10-11 лістапада 2017 г. пры ўдзеле шматлікіх палітычных і рэлігійных лідэраў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, прадстаўнікоў ААН і НАТА, а таксама зацікаўленых бакоў паўночнакарэйскага крызісу: ЗША, Паўднёвай Карэі і Расіі. 

На заканчэнне канферэнцыі быў падрыхтаваны выніковы дакумент, у якім выказваецца асуджэнне выкарыстання ядзернай зброі, паколькі яно можа прывесці да вялікай колькасці ахвяр сярод мірнага насельніцтва, а таксама нагадваецца, што выпрабаванне падобнага роду ўзбраенняў адмоўным чынам уплывае на атмасферу, акіяны і экалагічную сітуацыю на планеце.

Паводле ўдзельнікаў форума, ядзернае стрымліванне не ў стане адказаць на крызіс і выклікі шматпалярнага свету, а таксама на пагрозы міру і бяспецы, такія як тэрырызм, асіметрычныя канфлікты і беднасць. Акрамя таго, ядзернае стрымліванне не гарантуе стабільнага міру, а стварае падманлівае пачуццё бяспекі і спрыяе культуры ўзаемнага запалохвання ў сістэме міжнародных адносін.

На ватыканскім саміце гаворка ішла пра вялізарныя выдаткі, якія накіроўваюцца на ядзерныя ўзбраенні, замест таго, каб быць накіраванымі на вырашэнне галоўных прычын канфліктаў і спрыянне развіццю і міру. Адзначалася, што ў фундаменце трывалага міру знаходзіцца прынцып справядлівасці, а ядзернае разбраенне – гэта глабальная праблема, якая патрабуе глабальнага рашэння. 

Паводле ўдзельнікаў саміту, у свеце патрэбны ўсеабдымны дыялог адносна ядзернага разбраення, у якім павінны ўдзельнічаць таксама краіны, якія валодаюць гэтага тыпу ўзбраеннямі. У выніковым дакуменце форума ўтрымліваецца заклік да краін, якія яшчэ не падпісалі Дагавор аб забароне ядзернай зброі, зрабіць гэта. 


13/11/2017 11:27