cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік: быць пільнымі, каб не спакушаць

Пантыфік: быць пільнымі, каб не спакушаць - ANSA

13/11/2017 12:29

Спакусы, якія раняць сэрцы і забіваюць надзею, былі галоўнай тэмай гаміліі Францішка 13 лістапада 2017 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. “Непазбежна, што будуць з’яўляцца спакусы”, але “гора таму, праз каго прыходзяць”, адзначыў Папа, спасылаючыся на словы з літургічнага евангельскага чытання (Лк 17,1-6).

Святы Айцец заклікаў вернікаў быць пільнымі, каб не спакушаць іншых людзей. Спакусы раняць чуллівасць і слабасць Божага народу і вельмі часта гэтыя раны застаюцца на ўсё жыццё. Больш за тое, “спакусы могуць не толькі раніць, а нават забіваць: забіваць надзею, забіваць мары, забіваць сем’і, забіваць вялікую колькасць сэрцаў”, сказаў Папа.

“Колькі хрысціян сваімі паводзінамі і сваёй непаслядоўнасцю аддаляюць людзей. Непаслядоўнасць – гэта адзін з самым простых відаў зброі, якую мае д’ябал, каб аслабіць Божы народ і аддаліць яго ад Пана”, - нагадаў Пантыфік. Ён дадаў, што такая непаслядоўнасць заключаецца ў тым, каб казаць адно, а рабіць адваротнае.

Паводле Францішка, такое стаўленне спакушае людзей. У якасці прыкладу непаслядоўных асобаў, ён узгадаў прадпрымальнікаў, якія называюць сябе хрысціянамі, але не плацяць сваім працаўнікам належнага заробку, або нават экспуатуюць іх дзеля ўласнай выгады. 

Спакушаць падобным чынам могуць таксама і пастыры Касцёла, якія не клапоцяцца належным чынам пра давераны ім статак. Калі пастыры больш думаюць пра грошы, чым пра людзей, яны спакушаюць. Тое самае адбываецца, калі яны славалюбівыя, а не сціплыя і пакорныя, або калі з’яўляюцца пыхлівымі і жадаюць панаваць над іншымі.

“Сёння можа быць цудоўны дзень, каб зрабіць рахунак сумлення з гэтага: ці спакушаю яе, і калі так, то як? І так мы можам адказаць Пану і крыху наблізіцца да Яго”, - закончыў сваю гамілію Святы Айцец.  


13/11/2017 12:29