cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Святы Айцец засмучаны смерцю французскага кардынала

Святы Айцец засмучаны смерцю французскага кардынала - AFP

13/11/2017 17:32

Францішак засмучаны смерцю французскага кардынала Бернара Панафьё, арцыбіскупа Марсэля на пенсіі, які адышоў у вечнасць 12 лістапада 2017 г. у 86-гадовым узросце. Свае спачуванні каталіцкай супольнасці гэтай краіны Пантыфік выказаў у спецыяльнай тэлеграме, скіраванай на імя арцыбіскупа Жоржа Панцье, цяперашняга пастыра Марсэльскай архідыяцэзіі.

Святы Айцец назваў спачылага кардынала “мудрым пастырам, які быў здольны дэманстраваць сваю дабрыню і Божую любоў да людзей, давераных яму”. Пантыфік узгадаў пра ўвагу кардынала Панафьё да “беднасці і разнастайнасці людзей сваёй дыяцэзіі” праз “важны ўклад у дыялог паміж культурамі і рэлігіямі”, спрыяючы, такім чынам, мірнаму суіснаванню паміж усімі.

Кардынал Бернар Панафьё нарадзіўся ў 1931 г. у Шатэльро, на захадзе Францыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1956 г. Спачатку нёс служэнне ў якасці капелана ў мясцовых навучальных установах. У 1974 г. атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны дапаможным біскупам дыяцэзіі Ансі. Праз чатыры гады стаў арцыбіскупам Экс-ан-Праванса, а з 1995 г. па 2006 г. кіраваў архідыцэзіяй Марсэль. У французскім епіскапаце адказваў за школьнае і ўніверсітэцкае душпастырства, а пазней, за адносіны з іншымі рэлігіямі і новымі рэлігійнымі плынямі. У 2003 г. св. Ян Павел ІІ надаў яму кардынальскую годнасць.

Пасля смерці французскага іерарха Калегія кардыналаў складаецца з 218 членаў, 120 з якіх валодаюць правам голасу на магчымым канклаве.


13/11/2017 17:32