2017-11-13 12:43:00

Францішак сустрэўся з кіраўнікамі дыкастэрый


Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі дыкастэрый Святога Пасаду. Пасяджэнне адбылося раніцай 13 лістапада 2017 г. у Балонскім зале Апостальскага палацу ў Ватыкане. У сустрэчы прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Яна прайшла за зачыненымі дзвярыма.

Падчас падобных сустрэч адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Каталіцкага Касцёла і пастаноўка асноўных задач, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.