cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Ватыканскія ініцыятывы на Сусветны дзень бедных

Ватыканскія ініцыятывы на Сусветны дзень бедных - AP

14/11/2017 15:34

19 лістапада 2017 г. упершыню будзе адзначацца Сусветны дзень бедных, устаноўлены папам Францішкам на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці. З гэтай нагоды на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Пантыфік узначаліць урачыстую літургію, у якой прымуць удзел каля 4 тыс. беднякоў з розных частак Еўропы: Італіі, Францыі, Польшчы, Бельгіі і Люксембурга. 

Пасля літургіі частка з іх адправіцца на абед з Папам, які пройдзе ў ватыканскай Зале Паўла VI. Астатнія будуць развезены па розных каталіцкіх сталоўках Рыма, семінарыях і калегіўмах, дзе таксама змогуць з’есці святочны пасілак. Служыць бедным будуць 40 дыяканаў Рымскай дыяцэзіі і каля 150 валанцёраў розных дабрачынных асацыяцый.

Арганізатарам святкавання першага Сусветнага дня бедных з’яўляецца Папская рада па новай евангелізацыі. Яна звярнулася да каталіцкіх дабрачынных структур і парафій з просьбай дапамагчы бедным, аб якіх клапоцяцца, прыняць удзел у гэтай падзеі.

Падрыхтоўка да святкавання ў Рыме ўжо пачалася. У яе рамках, на плошчы Пія ХІІ, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Ватыкана, размясціўся невялікі мабільны шпіталь, дзе бедныя і бяздомныя могуць бясплатна атрымаць медыцынскую дапамогу, здаць аналізы, патрапіць на прыём кардыёлага, дэрматолага, інфектолага, гінекола ці андролага. Ініцыятыва стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву італьянскіх і ватыканскіх медыцынскіх устаноў.

У вігілію Сусветнага дня бедных,18 лістапада, у рымскай базыліцы св. Лаўрэнція за Мурамі адбудзецца малітоўнае чуванне для валанцёраў, якія працуюць з беднымі.


14/11/2017 15:34