cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Прадстаўнік Пантыфіка на 100-годдзі епіскапату ЗША

Прадстаўнік Пантыфіка на 100-годдзі епіскапату ЗША - OSS_ROM

14/11/2017 15:04

Патрэбны голас Касцёла ў Злучаных Штатах па такіх пытаннях, як міграцыя, сям’я, абарона жыцця, гарантаванне аховы здароўя, а таксама па міжнародным працэсе дыялогу і міратворчасці. На гэта звярнуў увагу кардынал Пьетра Паралін 12 лістапада 2017 г. у Балтыморы падчас св. Імшы, прымеркаванай да 100-годдзя Канферэнцыі Біскупаў ЗША. Падчас гаміліі Дзяржсакратар Яго Святасці перадаў амерыканскім іерархам сардэчыныя віншаванні Францішка. 

Кардынал Паралін нагадаў, што гісторыя епіскапата Злучаных Штатаў пачалася ў выніку “мудрага адказу” на натхненне Святога Духа адносна велізарных чалавечых пакут і масавага перамяшчэння насельніцтва, выкліканых Першай сусветнай вайной. Гэта паўтараецца, бо і сёння мясцовы Касцёл нясе не толькі матэрыяльную, але і духоўную дапамогу новым хвалям мігрантаў і бежанцаў. Хрысціянская любоў усцяж з’яўляецца эфектыўным сродкам каардынацыі душпастырскай дзейнасці і евангельскага сведчання Касцёла ў Амерыцы праз шырокую сетку парафій, адукацыйных і дабрачынных праектаў, устаноў аховы здароўя.
 
Прадстаўнік Святога Айца падзякаваў амерыканскаму епіскапату за ўдзел у грамадскай дыскусіі па важных сацыяльных і палітычных пытаннях у Злучаных Штатах. Біскупы ўдзельнічаюць не толькі ў палітычных дэбатах у краіне, але і садзейнічаюць міжнародным працэсам дыялогу і міратворчасці, а таксама забяспечваюць гуманітарную дапамогу людзям, якія пацярпелі ў выніку вайны.


14/11/2017 15:04