cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Навука і культура

У Ватыкане пройдзе форум на тэму канца чалавечага жыцця

У Ватыкане пройдзе форум на тэму канца чалавечага жыцця - AP

15/11/2017 11:12

16-17 лістапада 2017 г. у Ватыкане сустрэнуцца спецыялісты з усёй Еўропы, а таксама Японіі, Злучаных Штатаў, Ізраіля, з Міжнароднага камітэту па біяэтыцы пры ЮНЕСКА, каб размаўляць пра медыцынскія і этычныя аспекты завяршальнага этапу чалавечага жыцця. 

Ці чалавек мае права правакаваць сваю ўласную смерць? Якія межы мае тэрапія, каб не стала эўтаназіяй? Як даносіць гэтыя праблемы да грамадскай думкі? Ці трэба мяняць палітыку ў гэтай галіне? Спачуванне ці супраціў сумлення? – на гэтыя пытанні спрабуюць адказаць эксперты. Гаворка пойдзе таксама пра тэалагічныя аспекты гэтай праблематыкі. Чакаецца, што сваё пасланне да ўдзельнікаў канферэнцыі, арганізаванай Папскай акадэміяй жыцця, скіруе папа Францішак. 


15/11/2017 11:12