2017-11-15 15:00:00

Святы Пасад удзельнічае ў міжнародным кліматычным саміце


Святы Пасад удзельнічае ў міжнародным кліматычным саміце пад эгідай ААН. Ён праходзіць у нямецкім Боне. Найбольш важнай задачай нарады з’яўляецца пацвярджэнне абавязацельстваў, прынятых у Парыжы, лічыць кс. Бруно Мары Дзюфэ, сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, прысутны на сустрэчы. Пасля адмовы ад дамоўленасцяў Злучаных Штатаў Амерыкі, сёння патрэбна моцная палітычная воля, каб працягнуць барацьбу са змяненнем клімату.

Святар адзначыў, што прысутнасць Святога Пасаду на міжнародным экалагічным форуме ўспрымаецца вельмі станоўча, паколькі ён прапануе новую канцэпцыю аховы навакольнага асяроддзя, на аснове інтэгральнага бачання чалавека і экалагічнага навяртання.

Рашэнні, якія павінны быць прыняты ўжо зараз, пастаянна адкладаюцца на заўтра – і гэта асноўная праблема, лічыць прадстаўнік Святога Пасаду. Адсутнічае адчувальнасць да экалагічных праблем, адчувальнасць да іншага чалавека, а без гэтага немагчыма змяніць рытм жыцця. Аказваецца, што ў гарадах, якія мы будуем сёння, немагчыма жыць, між іншым, па прычыне атручанага паветра, сказаў сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Мэта Парыжскіх пагадненняў, рэалізацыю якіх абмяркоўваюць на працягу апошніх дзён у Боне, – абмежаваць павелічэнне сярэдняй тэмпературы на Зямлі да значэння не большага за два градусы ў параўнанні з перадіндустрыяльным перыядам.








All the contents on this site are copyrighted ©.