2017-11-16 11:33:00

Бэнэдыкт XVI звярнуўся з прывітальным словам да тэолагаў


Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне да ўдзельнікаў тэалагічнага сімпозіума, прысвечанага спадчыне св. Бонавентуры. Ён праходзіць у трох рымскіх папскіх універсітэтах: Грыгарыянскім, “Seraphicum” і “Antonianum”. Усцяж актуальная тэалагічная думка францішканскага схаласта з’яўляецца адной з асноўных крыніц натхнення тэалогіі Ёзэфа Ратцынгера.

У сваім звароце Бэнэдыкт XVI прызнаўся, што непасрэдна перад тым, як атрымаў запрашэнне на сімпозіум, у чарговы раз прачытаў кнігу аднаго з найбуйнейшых спецыялістаў па эпосе св. Бонавентуры, святара і прафесара Фернанда Ван Стэнбергена, напісаную 50 гадоў таму. Папа на пенсіі з задавальненнем адзначыў, што ў апошнія дзесяцігоддзі веды пра гэты перыяд значна павялічыліся, таксама і ў тым, што тычыцца св. Бонавентуры, які раней успрымаўся амаль выключна ў кантэксце арыстатэлізму сваёй эпохі.

Бэнэдыкт XVI згадаў пра ўплыў св. Джаакіна да Ф’ёрэ, св. Францішка Асізскага, а таксама Псеўда-Дзіянісія Арэапагіта. “Гэта так важна для самаго Бонавентуры, прызнанне, што любоў валодае сілай пазнання пасярод інтэлектуальнай цемры, што з’яўляецца цалкам новым бачаннем чалавека”, - напісаў Папа на пенсіі. Ён выказаў перакананне, што працы святога тэолага маюць вялікі нераскрыты яшчэ патэнцыял, асабліва важны ў гэты момант гісторыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.