2017-11-17 15:44:00

Ватыкан выпускіў манету з серыі “Кардынальныя цноты”


Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел выпусціў залатую манету вартасцю 200 еўра – чарговую з серыі “Кардынальныя цноты”. Яна прысвечана трэцяй з іх – мужнасці, якая выяўлена згодна з каталіцкай традыцыйнай іканаграфіяй у выглядзе моцнага воіна з шчытом і булавой у руцэ. Ззаду яго знаходзіцца выява льва. На зваротным баку манеты змешчаны герб папы Францішка.

Мужнасць, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні ватыканскай структуры, гэта цнота, якая забяспечвае цвёрдасць у цяжкасцях, сталасць у імкненні да лепшага, умацоўвае рашучасць у супрацьстаянні спакусам і пераадоленні перашкод у маральным жыцці. Цнота мужнасці дазваляе перамагчы страх, нават страх смерці, у абліччы выпрабаванняў і пераследу.

Манета выканана з золата 917 пробы, мае вагу 40 грам, дыяметр 38,5 міліметры. Усяго свет убачаць 499 манет, якія калекцыянеры змогуць набыць па кошце 2 990 еўра за кожную.








All the contents on this site are copyrighted ©.