2017-11-17 13:19:00

Пантыфік працягнуў разважанні ў тэлепраграме “Ойча наш”


Чацвёртая тэлепраграма з цыклу “Ойча наш” (Padre nostro) выйшла 15 лістапада 2017 г. у прайм-тайм на тэлеканале “TV2000” італьянскага епіскапату. Галоўным спікерам у ёй выступае папа Францішак. Ён адказвае на пытанні капелана турмы ў Падуі, кс. Марка Поцца. Усяго ў эфір выйдзе дзевяць праграм. 

“Калі мы шчырыя і адкрытыя да Пана, можам спаўняць Божую волю, таму што Ён не хавае сваёй волі, дае зразумець яе тым, хто яе шукае. А тых, для каго яна не мае значэння, не пакідае і чакае. Ён заўсёды чакае”, - сказаў Францішак. Бог жадае, дадаў ён, каб ніхто не загінуў. Вось чаму, калі разумее, што нехта згубіўся, пакідае ўсё і ідзе на яго пошукі. “Будзь воля Твая”, - гэтыя словы з галоўнай малітвы хрысціянства сталі тэмай кароткага разважання Пантыфіка.

Тэлепраграма рэалізуецца ў супрацоўніцтве паміж Сакратарыятам па камунікацыі Святога Пасаду і “TV2000”. Апрача Пантыфіка ў ёй выступаюць вядомыя свецкія вернікі са свету культуры і шоў-бізнеса. Героямі чацвёртага выпуску тэлепраграмы сталі альпіністы Сімонэ Мора і Тамара Лунгер. На аснове адказаў Францішка ў рамках праграмы “Ойча наш” будзе выдадзена аднайменная кніга, якая з’явіцца ў італьянскіх кнігарнях у канцы лістапада.








All the contents on this site are copyrighted ©.