cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа моліцца за экіпаж зніклай аргентынскай субмарыны

Папа моліцца за экіпаж зніклай аргентынскай субмарыны - AP

18/11/2017 12:15

Святы Айцец Францішак моліцца за экіпаж субмарыны “Сан-Хуан” ВМС Аргентыны, сувязь з якой не ўдаецца наладзіць на працягу некалькіх апошніх дзён. Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме на імя вайсковага ардынарыя, біскупа Санцьяга Аліверы. Яна была накіравана 18 лістапада 2017 г.

Папа Францішак запэўнівае ў сваёй палкай малітве за 44-х членаў экіпажа падводнай лодкі, і выказвае сваю блізкасць іх родным, а таксама ваенным і грамадзянскім уладам краіны ў гэты цяжкі момант, гаворыцца ў тэлеграме за подпісам Дзяржсакратара Яго Святасці, кардынала Пьетра Параліна.

Пантыфік заклікае прыкласці ўсе намаганні, каб адшукаць судна, даручае маракоў і іх сем’і матчынай апецы Беззаганнай Панны Марыі і просіць, “каб Бог падарыў ім душэўны супакой і хрысціянскую надзею”.

Падводная лодка “Сан-Хуан” ВМС Аргентыны з 44 членамі экіпажа на борце знікла на шляху з порта Ушуайа ў горад Мар-дэль-Плата на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы краіны. У раён, дзе субмарына была зафіксавана ў апошні раз, накіраваны самалёты і караблі ВМС Аргентыны для правядзення пошукавай аперацыі.


18/11/2017 12:15