cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік: бедным належыць цэнтральнае месца ў грамадстве

Пантыфік: бедным належыць цэнтральнае месца ў грамадстве - ANSA

19/11/2017 12:40

Святы Айцец нагадаў, што сёння ў свеце мноства народаў жывуць у “балючай беднасці” па прычыне войнаў і канфліктаў. 19 лістапада 2017 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Францішак спаслаўся на Сусветны дзень бедных, які ўпершыню адзначаецца ў гэтую нядзелю. 

Ён чарговы раз заклікаў міжнародную супольнасць у тэрміновым парадку прыкласці ўсе намаганні па забеспячэнні міру, асабліва на Блізкім Усходзе. Адмысловым чынам Пантыфік узгадаў “дарагі ліванскі народ” і паабяцаў маліцца за “стабільнасць у краіне”, якая павінна заставацца прыкладам павагі і суіснавання для ўсяго рэгіёну і свету ўцэлым.

Францішак выказаў спадзяванне, што бедныя будуць займаць цэнтральнае месца ў грамадстве не толькі падчас нейкіх адмысловых падзей, як Сусветны дзень бедных, але і заўсёды, паколькі ім належыць цэнтральнае месца ў Евангеллі; у іх мы знаходзім Езуса, Які размаўляе з намі і звяртаецца да нас праз іх пакуты і патрэбы.


19/11/2017 12:40