cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Святы Айцец заклікаў захоўваць правілы дарожнага руху

Святы Айцец заклікаў захоўваць правілы дарожнага руху - AP

19/11/2017 12:57

Францішак заклікаў да захавання правілаў дарожнага руху. 19 лістапада 2017 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” ён нагадаў, што ў гэту нядзелю адзначаецца Дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў, устаноўлены ААН. Папа заклікаў дзяржаўныя ўстановы працаваць над прэвентыўнымі мерамі, выпрацоўваючы ў вадзіцелях асцярожнасць і навыкі захавання правілаў дарожнага руху. Ён назваў гэта “першай формай абароны сябе і іншых”.

У 2005 г. у сваёй рэзалюцыі Генеральная Асамблея ААН заклікала ўсе краіны прызнаць Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў і адзначаць яго ў трэцюю нядзелю лістапада. Яго мэта заключаецца ў тым, каб ушанаваць памяць загінулых у выніку ДТЗ, выказаць спачуванне іх родным і блізкім, нагадаць дзяржавам пра неабходнасць гарантавання бяспекі дарожнага руху.

Гэты Дзень пакліканы звярнуць увагу на сумны факт: кожны год у дарожна-транспартных здарэннях гіне 1,25 мільёны чалавек. Яшчэ ад 20 да 50 мільёнаў чалавек атрымліваюць рознага роду траўмы. Палова ўсіх выпадкаў смерці прыпадае на пешаходаў, матацыклістаў і веласіпедыстаў. Большая частка загінулых і пацярпелых – моладзь. 

Паводле прагнозаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да 2020 г. траўматызм у выніку дарожных аварый можа стаць трэцяй асноўнай прычынай гібелі і калецтваў.


19/11/2017 12:57