cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік паабедаў у Ватыкане з беднымі

Пантыфік паабедаў у Ватыкане з беднымі - AP

20/11/2017 11:51

19 лістапада 2017 г. Францішак паабедаў у Ватыкане з самымі патрабуючымі. Такім чынам ён адзначыў І Сусветны дзень бедных. За сталамі ў Зале Паўла VI сабраліся 1,5 тыс. асоб. Яшчэ 2,5 тыс. святочны абед чакаў у іншых месцах Рыма. Раней 4 тыс. бедных узялі ўдзел у святочнай Эўхарыстыі ў базыліцы св. Пятра.

Францішак прыбыў на абед адразу пасля малітвы “Анёл Панскі”. Ён запрасіў сабраных “з сэрцам, поўным добрай волі і ўзаемнага сяброўства” спажыць сумесна ежу, “жадаючы адно аднаму ўсяго найлепшага”.

На абед было тыпова італьянскае меню: аліўкі і сыр, адбіўныя з цяляціны з гароднінай, палента і брокалі, венецыянскі тырамісу, апельсіны і кава. Бедным служылі дыяканы Рымскай дыяцэзіі і валанцёры.

За дапамогай па правядзенні Дня бедных Папская рада па новай евангелізацыі, галоўны арганізатар рымскага святкавання, звярнулася да шматлікіх арганізацый. Адной з ініцыятыў было аказанне медыцынскай дапамогі бедным у мабільным шпіталі ля плошчы св. Пятра.


20/11/2017 11:51