Сталі вядомыя даты наступнага Сіноду Біскупаў, які будзе прысвечаны пытанням моладзі. Ён пройдзе з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане. Аб гэтым стала вядома 21 лістапада 2017 г. з паведамлення аб трэцім пасяджэнні XIV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў. Яно прыйшло ў мінулыя дні пад старшынства Папы.
Было прынята рашэнне не зачыняць інтэрнэт-старонку з сінадальнай анкетай да 31 снежня 2017 г., каб даць магчымасць усім жадаючым паўдзельнічаць у перадсінадальнай дыскусіі праз адказы на адмысловыя пытанні. Сярод запланаваных перад асамблеяй мерапрыемстваў асаблівая ўвага была ўдзелена перадсінадальнай сустрэчы маладых людзей, якая пройдзе ў Рыме 19-24 сакавіка 2018 г. Была абмеркавана магчымасць забеспячэння ўдзелу ў форуме праз сацыяльныя сеткі.
Тэмай XV Генеральнай Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў абрана: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”.
All the contents on this site are copyrighted ©. |