cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Святы Айцец сустрэўся з прадстаўніком Саудаўскай Аравіі

Святы Айцец сустрэўся з прадстаўніком Саудаўскай Аравіі

22/11/2017 11:27

Францішак прыняў 22 лістапада 2017 г. у Ватыкане Абдулу ібн Фахада Алайдана, саветніка міністра ісламскіх спраў, склікання і кіраўніцтва Каралеўства Саудаўская Аравія. Сустрэча прайшла ў адным з памяшканняў Залы Паўла VI непасрэдна перад агульнай аўдыенцыяй. Зала Друку Святога Пасаду не паведамляе пра яе падрабязнасці.

Эксперты назіраюць змену адносін кіраўніцтва ісламскай краіны да іншых рэлігій, у прыватнасці да каталіцызму. У сярэдзіне лістапада Саудаўскую Аравію з афіцыйным візітам наведаў Мараніцкі Патрыярх, кардынал Бешара Бутрас Раі. Ён сустрэўся сярод іншых з каралём Салманам ібн Абдул-Азізам і яго сынам і спадчыннікам прастола, прынцам Мухамадам ібн Салманам. Яны абмеркавалі, у прыватнасці, такія пытанні, як рэгіянальная палітыка, тэрарызм, міжрэлігійны дыялог. Патрыярх, сядзіба якога знаходзіцца ў Ліване, не захацеў раскрываць падрабязнасці сваіх сустрэч, у тым ліку 23-хвіліннай размовы з каралём. Ён паведаміў толькі, што пацвердзіў нейтралітэт сваёй краіны. А афіцыйны прэс-рэліз гаворыць пра падзею як праяву “братэрскіх адносін паміж Каралеўствам і Ліванам” і як пацвярджэнне “вядучай ролі рэлігійных супольнасцяў і культур у справе заахвочвання цярпімасці і стрымлівання насілля” ў свеце.

Пасля выбару Францішка на Пасад св. Пятра, папярэднік цяперашняга саудаўскага манарха, кароль Абдала ібн Абдул-Азіз праз пасла Саудаўскай Аравіі ў Італіі перадаў Пантыфіку сваё адмысловае пасланне. Дарэчы, Абдала стаў першым саудаўскім манархам, які наведаў Ватыкан. Гэта адбылося ў лістападзе 2007 г. 

Святы Пасад прымае ўдзел у працы  Міжнароднага цэнтра па міжрэлігійным дыялогу імя караля Абдалы, які з 2011 г. працуе ў Вене, які быў створаны, між іншым, па ініцыятыве Саудаўскай Аравіі.


22/11/2017 11:27