cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Францішак на пахаванні кардынала Ланца дзі Монтэдзэмала

Францішак на пахаванні кардынала Ланца дзі Монтэдзэмала - ANSA

22/11/2017 13:21

21 лістапада 2017 г. Папа ўзначаліў у базыліцы св. Пятра пахавальнае набажэнства ля труны кардынала Андрэа Кардэра Ланца дзі Монтэдзэмала. Іерарх памёр 19 лістапада ва ўзросце 92 гадоў.

Кардынал Джавані Батыста Рэ, які ўзначаліў перад гэтым пахавальную Эўхарыстыю, адзначыў у сваёй гаміліі, што ў якасці апостальскага дэлегата ў Іерусаліме і Палестыне Ланца дзі Монтэдзэмала прывёў да падпісання базавага пагаднення паміж Святым Пасадам і Дзяржавай Ізраіль, у якім прызнаваліся ўнікальныя адносіны Каталіцкага Касцёла з яўрэйскім народам. Дакумент стаў асновай для ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж абодвума бакамі.

Раней, у сваёй спачувальнай тэлеграме Францішак прызнаўся, што памерлы выклікае ў яго шчырае захапленне – ён з вернасцю жыў у сваім доўгім і плённым святарстве і біскупстве, служачы Евангеллю і Святому Пасаду. 

Кардынал Ланца дзі Монтэдзэмала паходзіў з вядомай арыстакратычнай сям’і з П’емонта. Як выдатны геральдыст быў аўтарам папскага гербу Бэнэдыкта XVI, які ў 2006 г. узвёў яго ў кардынальскую годнасць.

Пасля смерці іерарха Калегія кардыналаў налічвае 217 членаў, 120 з якіх маладзейшыя за 80 гадоў і маюць права голасу на магчымым канклаве.


22/11/2017 13:21