cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Працягваецца гуманітарная ініцыятыва “Папа для Украіны”

Працягваецца гуманітарная ініцыятыва “Папа для Украіны” - AFP

23/11/2017 13:46

Працягваецца гуманітарная ініцыятыва “Папа для Украіны” па размеркаванні сродкаў, сабраных у касцёлах усёй Еўропы на заклік Святога Айца. У яе рамках спецыяльную “зімовую” дапамогу атрымаюць паўмільёна бежанцаў з раёнаў, якія знаходзяцца ў зоне ваенных дзеянняў і прылеглых да яе раёнах Данбаса.

З набліжэннем зімы ўсё часцей узнікае неабходнасць гуманітарнай дапамогай людзям, якія пакінулі ўсходнюю частку Украіны. Каля паўмільёна з іх знайшлі часовы прытулак у ваколіцах Харкава, Дняпра, Кіева і Запарожжа, паведаміў біскуп Эдуард Кава, старшыня тэхнічнага сакратарыята ініцыятывы “Папа для Украіны”, які ў гэтыя дні знаходзіцца ў зоне ваенных дзеянняў.

“Гэтая дапамога выяўляецца ў тым, што людзі, у залежнасці ад патрэбаў, будуць атрымліваць дровы і прадукты харчавання. На базе “Caritas-Spes”, якая дзейнічае ў Харкаве, яны таксама атрымаюць магчымасць поўнага медыцынскаага абследавання. Мы таксама рэалізуем рэцэпты, дзякуючы чаму, яны атрымліваюць неабходныя лекі. Мы падпісалі пагадненні з медыцынскімі арганізацыямі, якія гарантуюць гэтым людзям поўную медыцынскую дапамогу. Яны едуць у цяжкадаступныя населеныя пункты для выканання там асноўных медыцынскіх даследаванняў і дыягностыкі, каб працягнуць лячэнне на базе бальніц і цэнтраў”, - паведаміў іерарх.

У снежні 2016 г. на гуманітарную дапамогу ў рамках “Папа для Украіны” было выдзелена 6 мільёнаў еўра. За год працы за сродкі, сабраныя католікамі Еўропы і асабіста ахвяраваныя папам Францішкам для Украіны, рэалізавана больш за сотню вялікіх і малых праектаў. Выканаўчымі партнёрамі сталі ўкраінскія і міжнародныя арганізацыі, дабрачынныя фонды і парафіяльныя супольнасці, якія рэалізуюць гуманітарныя праекты ў Данецкай, Луганскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай абласцях і Кіеве.


23/11/2017 13:46