cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Папа прывітаў украінцаў ва ўспамін трагедыі Галадамора

Папа прывітаў украінцаў ва ўспамін трагедыі Галадампра - RV

26/11/2017 13:03

Святы Айцец запэўніў у малітве за народ Украіны. Аб гэтым ён сказаў 26 лістапада 2017 г., на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане. “Асабліва вітаю ўкраінскую супольнасць, якая ўспамінае аб трагедыі Галадамора, галоднай смерці, справакаванай сталінскім рэжымам, што ўнесла мільёны жыццяў. Малюся за Украіну, каб сіла веры змагла дапамагчы залячыць раны мінулага і спрыяць шляхам міру”, - падкрэсліў Папа.

Вядомыя як Галадамор падзеі ва Украіне адбыліся ў 1929-1933 гг., калі ў выніку дзеянняў савецкага рэжыму загінулі мільёны жыхароў краіны, вядомай як “збожжасховішча Еўропы”. Памятныя мерапрыемствы, звязаныя з гэтай трагедыяй, традыцыйна праходзяць кожную чацвёртую суботу лістапада.


26/11/2017 13:03