cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік фінансава дапаможа Конга

Пантыфік фінансава дапаможа Конга

27/11/2017 12:11

Францішак акажа фінансавую дапамогу жыхарам правінцыі Касаі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. На працягу многіх месяцаў там адбываюцца крывавыя сутыкненні на этнічнай глебе, у выніку якіх ужо загінулі каля 3,5 тыс. чалавек і быў нанесены значны ўрон інфрастуктуры.

Папская дапамога, сума якой не паведамляецца, будзе скіравана праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Яе атрымаюць тры мясцовыя каталіцкія дыяцэзіі, што знаходзяцца ў эпіцэнтры канфлікту. Грошы будуць выкарыстаны на вырашэнне патрэбаў насельніцта рэгіёна.

Унёсак Святога Айца стане часткай дапамогі, якую Каталіцкі Касцёл аказвае Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга праз епіскапаты розных краін свету і дабрачынныя арганізацыі, што адгукнуліся на заклік “Caritas Internationalis”, адказаць на гуманітарную катастрофу ў гэтай краіне.

З 1993 г. у краіне з рознай інтэнсіўнасцю працягваецца грамадзянская вайна. Узброенныя сутыкненні ў правінцыі Касаі пачаліся ў верасні 2016 г. пасля забойства мясцовага лідэра Камуіна Нсапу, які адкрыта выступаў супраць цэнтральных дзяржаўных уладаў. Канфлікт паміж паўстанцамі і ўрадавай арміяй прымусіў каля 1,3 млн. чалавек пакінуць сваю Радзіму. Сотні тысяч жыхароў рэгіёну пакутуюць ад голада – большая частка з іх дзеці. Паведамляецца пра выпадкі нечалавеча насілля ў адносінах да мірнага насельніцтва.

23 лістапада 2017 г. у Ватыкане прайшла малітва аб міры ў Паўднёвым Судане і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Падчас яе Святы Айцец звярнуўся да палітыкаў і ўсіх адказных на міжнародным і мясцовым узроўнях з заклікам пакласці канец насіллю. “Няхай Пан умацуе ў кіраўніцтва дух высакароднасці, сумленнасці, рашучасці і мужнасці, дзеля пошуку міра праз дыялог і перамовы”, - сказаў ён.


27/11/2017 12:11