cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Папу чакае ў М’янме “дыпламатычна далікатны” візіт

Папу чакае ў М’янме “дыпламатычна далікатны” візіт - AFP

27/11/2017 13:31

Каталіцкі Касцёл у М’янме чакае ад Папы падчас яго візіту “закліку да паяднання” і падтрымкі для маладой дэмакратыі”. Святы Айцец можа натхніць палітыкаў і грамадзян “даць шанс міру”, - сказаў арцыбіскуп Рангуна, кардынал Чарльз Маунг Бо, у інтэрв’ю італьянскай каталіцкай газеце “Avvenire”. Па словах іерарха, гэта стала б “вялікай дапамогай” для каталіцкай меншасці ў яе імкненні да справядлівасці і будаўніцтве свабоднай і згуртаванай нацыі. Папа прыбыў 27 лістапада 2017 г. у азіяцкую краіну з трохдзённым візітам.

У інтэрв’ю кардынал падкрэсліў неабходнасць трывалага ўрэгулявання сітуацыі мусульманскай меншасці рахінджа. Ён глыбока засмучаны сітуацыяй. Мы працягваем настойваць на выкананні іх правоў, прызнаўся арцыбіскуп Рангуна. Ён дэ-факта абвінаваціў урад Аун Сан Су Чжы, што не дастаткова рэагуе на крызіс, звязаны з этнічнай меншасцю. “Гэта не мае ніякага апраўдання”, - сказаў ён і выказаў думку, што паводзіны прэм’ер-міністра тым больш сумныя, што раней у выніку барацьбы за правы чалавека і свабоду, яна знішчыла рок таталітарызму. “Паколькі Су Чжы цяпер з’яўляецца палітыкам, адказным за ўрад, павінны паводзіць сябе так, як тады”, - лічыць кардынал. Ён адзначыў, аднак, што пытанні бяспекі ўсё яшчэ знаходзяцца ў руках вайскоўцаў, і Су Чжы “павінна плаціць высокі кошт за абарону працэсу дэмакратызацыі, які працягваецца”.

Папа пачынае 27 лістапада 2017 г. увечары праграму амаль тыднёвага Апостальскага падарожжа ў будысцкую М’янму і мусульманскі Бангладэш. У сувязі са складанай сітуацыяй хрысціянскай меншасці ў абедзвюх краінах, візіт лічыцца “дыпламатычна далікатным”. Сам кардынал Бо раней ужо прасіў Францішка не выкарыстоўваць у М’янме тэрміну “рахінджа”, таму што гэта можа выклікаць бурную рэакцыю ў будыйсцкіх нацыяналістычных груп. 69-гадовы Бо з’яўляецца першым каталіцкім біскупам М’янмы, які атрымаў кардынальскую годнасць. Гэта адбылося згодна з рашэннем Пантыфіка ў 2015 г.

У паездцы па двух азіяцкіх краінах Францішка будзе суправаджаць арцыбіскуп Мумбаю, кардынал Освальд Грасіас, які ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё заявіў, што Папа жадае паказаць “багацце Касцёла бедных”. Іерарх патлумачыў, што хоць каталіцкія супольнасці ў М’янме і Бангладэш знаходзяцца ў меншасці, католікі здабылі высокі аўтарытэт, дапамагаючы бедным і абяздоленым, абараняючы справядлівасць і мір. Паводле яго, місія Касцёла ў Азіі павінна з’дзяйсняцца ў дыялогу з культурамі, рэлігіямі і беднымі. Кардынал Грасіяс з’яўляецца старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Індыі і членам Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.


27/11/2017 13:31