2017-11-28 12:41:00

Францішак сустрэўся з дзяржаўнымі ўладамі М’янмы


26 лістапада 2017 г. Францішак прыбыў у сталіцу М’янмы. Горад Найп’іда знаходзіцца ў 340 кіламетрах ад Янгона, у якім спыніўся Папа, таму ён дабіраўся сюды самалётам мясцовых авіяліній. З аэрапорта Святы Айцец накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, дзе прайшла афіцыйная цырымонія прывітання.

Папа пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. Ён пажадаў “дарагому народу М’янмы Божага благаслаўлення, справядлівасці, міру і адзінства”. Затым Пантыфік правёў прыватныя сустрэчы з Прэзідэнтам краіны Тхінам Чжо і кіраўніком урада і міністрам замежных спраў Аун Сан Су Чжы. Размовы праходзілі за зачыненымі дзвярыма.

27 лістапада Папа меў сустрэчу з прадстаўнікамі кіруючага ў М’янме войска. Ваенную дэлегацыю ўзначаліў камандуючы ўзброенымі сіламі краіны, генерал Мін Аун Хлаінг. 








All the contents on this site are copyrighted ©.