cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Святы Айцец завяршыў падарожжа ў Азію

Святы Айцец завяршыў падарожжа ў Азію - AFP

02/12/2017 14:19

Францішак завяршыў візіт у Бангладэш. Каля 17.30 па мясцовым часе ён выляцеў у кірунку Рыма самалётам авіякампаніі “BIMAN”. Перад гэтым у міжнародным аэрапорце горада Дака адбылася кароткая цырымонія развітання, у якой прыняў удзел прэм’ер-міністр краіны Шэйх Хасіна Вазед і некаторыя іншыя прадстаўнікі дзяржаўных і касцёльных уладаў. 

Такім чынам завяршылася 21-е міжнароднае падарожжа папы Францішка. Яно працягвалася з 26 лістапада па 2 снежня 2017 г. За гэты дні Пантыфік наведаў дзве краіны: М’янму і Бангладэш. Святы Айцец сустрэўся з кіраўніцтвам абедзьвюх дзяржаў, мясцовым духавенствам, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі, моладдзю, хворымі, маліўся разам з каталіцкімі супольнасцямі, прысутнымі ў гэтых краінах.

“Дарагія сябры ў М’янме і Бангладэш, дзякую за вашу гасціннасць! Малюся аб Божых благаслаўленнях гармоніі і міра для вас”, - напісаў Францішак праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter”. Прыбыццё самалёта з Пантыфікам на борце ў рымскі аэрапорт “Fiumicino” чакаецца каля 23.00 па мясцовым часе.


02/12/2017 14:19