cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік: той, хто чувае, не падвяргаецца спакусам свету

Пантыфік: той, хто чувае, не падвяргаецца спакусам свету - REUTERS

03/12/2017 14:09

Уважлівы чалавек - гэта той, які, у мітусні свету, не дапускае быць пераадоленым нядбайнасцю ці павярхоўнасцю, але жыве ў поўны і свядомы спосаб, з заклапочанасцю, скіраванай, перадусім, да іншых, сказаў папа Францішак 3 снежня 2017 г. падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Сёння мы пачынаем шлях Адвэнту, які завершыцца на свята Божага Нараджэння. Адвэнт - гэта час нам дадзены, каб прыняць Пана, які выходзіць нам насустрач. Таксама, каб праверыць нашае прагненне Бога, каб глядзець нам наперад і рыхтаваць нас да вяртання Хрыста. Ён вернецца да нас у свята Калядаў, калі мы будзем адзначаць Яго гістарычнае прыйсце ў пакоры чалавечага стану. Але Ён прыходзіць у нашае ўнутро кожны раз, калі мы гатовыя прыняць Яго, і Ён прыбудзе зноў на канец часоў, каб “судзіць жывых і мёртвых”. Менавіта таму мы заўсёды павінны быць чуйнымі і чакаць Пана з надзеяй сустрэцца з Ім. Сённяшняя літургія вядзе нас менавіта ў гэтую цудоўную тэму чування і чакання.

У Евангеллі (Мк 13, 33 -37) Езус заклікае нас быць асцярожнымі і сачыць, каб быць гатовым прыняць Яго ў момант  вяртання. Ён кажа нам: “ Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той.... каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. (Мк 13,33-36).

Уважлівы чалавек - гэта той, які, у мітусні свету, не дапускае быць пераадоленым нядбайнасцю ці павярхоўнасцю, але жыве ў поўны і свядомы спосаб, з заклапочанасцю, скіраванай, перадусім, да іншых. Пры такім падыходзе мы усведамляем сабе слёзы і патрэбы бліжняго і можам таксама прыняць яго з чалавечымі і духоўнымі якасцямі. Уважлівы чалавек звяртаецца затым таксама да свету, імкнучыся супрацьстаяць абыякавасці і жорсткасці ў ім і пашыраць каштоўнасці прыгажосці, якія існуюць у ім і павінны быць захаваны. Справа ў тым, што трэба мець погляд зразумення,каб  прызнаць галечу і беднасць як у паасобных адзінак, так і ў цэлым грамадстве, а таксама прызнаць багацці, схаваныя ў дробязях кожнага дня, менавіта там, дзе Пан нас паставіў.

Чуйны чалавек – гэта той, які прымае запрашэнне да чування, гэта значыць, не паддаецца знішчальнаму сну знеахвочання, адсутнасці надзеі і расчараванню.  У той жа час ён адкідае вымаганні шматлікіх марнасцяў, якія перапаўняюць свет і з-за якіх, часам, губляюць час, асабісты і сямейны спакой. Гэта балючы вопыт народа Ізраэля, пра які расказвае прарок Ісая: Бог, здавалася, пакінуў свой народ блукацца далёка ад сваіх шляхоў (Іс 63.17), але гэта было вынікам нявернасці самога народа (Іс 64,4b ). Таксама і мы занадта часта знаходзімся ў такой сітуацыі нявернасці адносна закліку Бога: Ён паказвае нам добры шлях, шлях веры і шлях любові, але мы шукаем сваё шчасце ў іншым месцы.

Быць уважлівым і чуйным - гэта перадумовы для таго, каб не працягваць "блукаць удалечыні ад шляхоў Пана”, будучы пагружаным у сваіх грахах і ў сваёй нявернасці. Быць уважлівым і чуйным - гэта ўмовы, каб дазволіць Богу ўвайсці ў наша жыццё, каб прывярнуць яму значэнне і каштоўнасць з Яго прысутнасцю, поўнай дабрыні і пяшчотнасці. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, мадэль чакання Бога і ікона чування, вядзе нас да сустрэчы са сваім сынам Езусам, ажыўляючы нашу любоў да Яго”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Святы Айцец нагадаў вернікам, што мінулай ноччу ён вярнуўся з апостальскага падарожжа ў М'янму і Бангладэш.  Папа падзякаваў усім тым, хто суправаджаў яго малітвай падчас гэтага візіту і падзякаваў Богу, што дазволіў яму сустрэцца з насельніцтвам гэтых краін, асабліва з каталіцкімі супольнасцямі.

Затым Пантыфік прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў з розных краін свету, у тым ліку групу славацкіх і нямецкіх вернікаў.

Ян Мойсік


03/12/2017 14:09