cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак адказаў на пытанні журналістаў

Папа адказаў на пытанні журналістаў на шляху з Дакі - AFP

03/12/2017 13:31

Апостальскаму падарожжу ў М’янму і Бангладэш, асабліва балючаму пытанню мусульманскай этнічнай меншаці Рахінджа была прысвечана прэс-канферэнцыя на борце самалёта, якую папа Францішак правёў, вяртаючыся ў Рым пасля візіту ў гэтыя азіяцкія краіны. Святы Айцец прасіў журналістаў, каб іх пытанні, у асноўным, тычыліся менавіта падарожжа. Аднак зрабіў вынятак, каб паддаць сумненню законнасць валодання ядзернай зброяй.  

Першыя пытанні тычыліся бежанцаў з этнічнай групы Рахінджа. Папа нагадаў, што пра правы гэтай меншасці ён ужо выказваўся раней ў Ватыкане. Падкрэсліў самым важным лічыць тое, каб яго пасланне дайшло да адрасата. Таму, у размове з камандуючым узроеннымі сіламі М’янмы, генералам Мін Аўнг Глайнгам ён намагаўся выслухаць, перад усім, яго апраўданні, а не “замкнуць дзверы перад носам”. Пантыфік выказаў задавальненне з праведзеных размоў. Францішак патлумачыў, што сустрэча з прадстаўнікамі Рахінджа была вельмі кранальнай, і ён з вялікай цяжкасцю змог прыхаваць слёзы. Папа выказаў удзячнасць уладам Бангладэшу, беднай краіне, якая прыняла 700 тыс. уцекачоў.

Журналісты пыталіся таксама аб законнасці валодання ядзернай зброяй ў цяперашняй сітуацыі ў свеце. У гэтым кантэксце Папа адзначыў, штоядзерная зброя можа знішчыць усё чалавецтва, і, у сваю чаргу, паставіў пытанне пра магчымасць зрабіць крок назад, каб збавіць чалавецтва і навакольнае асяроддзе наогул ад яе.

На пытанне чаму, так як планавалася раней, не спалучыў візіт у Бангшладэш з візітам у Індыю, Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што перамовы з урадам Дэлі зацягнуліся і выказаў надзею, што, калі будзе яшчэ жыць, атрымае іншую магчымасць наведаць гэтую краіну ў 2018 годзе.

Яшчэ пытанне тычыла супрацьпастаўленню міжрэлігійнага дыялогу  евангелізацыі.  Францішак адзначыў, што евангелізацыя не з’яўляецца  празелітызмам, але сведчаннем хрысціянскага жыцця з павагай да іншага чалавека.  

Апошняе пытанне тычылася адносін з Кітаем і аб магчымасці візіту ў гэтую краіну. Пантыфік запэўніў, што візіт у Кітай ў бліжэйшы час не плануецца і што ў перамовах трэба мець вялікае цярпеньне і лагоднасьць. “Брамы сэрца адкрытыя, і я думаю, што падарожжа ў Кітай было б карысным ўсім. Я ахвотна  наведаў бы гэтую краіну “, - сказаў Папа.

Ян Мойсік


03/12/2017 13:31