2017-12-03 12:17:00

У Ватыкане праходзіць чарговая дабрачынная латэрэя


У Ватыкане праходзіць чарговая дабрачынная латэрэя, сродкі ад якой пойдуць на дапамогу патрабуючым. Галоўны прыз новай ватыканскай латэрэі – экалагічны аўтамабіль маркі “Фольксваген “ у поўнай камплектацыі.

Прыняць удзел у розыгрышы прызоў могуць усе жадаючыя. Латэрэйныя білеты каштуюць 10 еўра. Іх можна набыць з 1-га снежня 2017 г. у публічных ватыканскіх установах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарні, а таксама ў Нумізматычна-філатэлістычным аддзеле, у Ватыканскіх музеях і іншых агульнадаступных структурах.

Навіной гэтага года з'яўляецца магчымасць набыцця квіткоў у атрыуме залы Паўла VI, дзе іх набыць змогуць удзельнікі дабрачыннага Каляднага канцэрта , які пройдзе там 16 снежня. Першы раз білеты будуць даступныя таксама на вэб-сайце Губернатарата Дзяржавы Ватыкан www.vaticanstate.va

Продаж білетаў будзе здзейсняцца да 2-га лютага 2018 г. У гэты дзень у Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана,  якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. Пераможцы латэрэі будуць абвешчаны зараз пасля яе заканчэння. Усе выручаныя ад яе сродкі будуць перададзены асабіста Святому Айцу.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.