2017-12-04 14:36:00

Пантыфік заклікаў маліцца за пажылых людзей


Францішак заклікаў прысвяціць снежань асаблівай малітве за пажылых людзей. Малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц ён агучыў у відэароліку, які быў распаўсюджаны 4 снежня 2017 г. Ватыканскім тэлецэнтрам праз канал у “Youtube”.

“Народ, які не клапоціцца пра пажылых людзей і не адносіцца да іх добра – гэта народ, які не мае будучыні. Пажылыя людзі маюць мудрасць. Ім была даверана перадача жыццёвага досведу, гісторыі сям’і, супольнасці, народа. Не будзем забываць пра нашых старых, каб падтрыманыя сем’ямі і структурамі, яны з мудрасцю і досведам супрацоўнічалі ў выхаванні новых пакаленняў”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.