cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Францішак: палітыка – высокая форма любові

Пантыфік: палітыка – высокая форма любові - AFP

04/12/2017 15:35

Папа скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў Сустрэчы католікаў у палітыцы на службе лацінаамерыканскіх народаў. Форум пад такой назвай прайшоў 1-3 снежня 2017 г. у Багаце па ініцыятыве Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі (CAL) і Рады Біскупскіх Канферэнцый Лацінскай Амерыкі (CELAM).

Францішак нагадаў, што палітычная дзейнасць, будучы высокай формай любові і служэннем, не павінна быць падпарадкавана “індывідуальным амбіцыям” ці ўплыву “зацікаўленых бакоў”, каб не прывесці да аўтакратыі ці таталітарызма. Гэта служэнне, якое прадугледжвае ахвярнасць, самапрысвячэнне, а часам, нават, гатоўнасць стаць мучанікамі дзеля супольнага дабра свайго народу.

Аналізуючы сітуацыю ў краінах Лацінскай Амерыкі Папа падкрэсліў, што існуе патрэба ў вяртанні годнасці палітыцы. Узаемныя абвінавачванні і дэмагогію, якія прысутнічаюць у гэтай сферы, павінны замяніць “адкрыты і паважлівы дыялог”, дадаў Святы Айцец.

На думку Пантыфіка, каб адказаць на выклікі ў лацінаамерыканскім рэгіёне неабходна павялічыць увагу да сямейнай і сацыяльнай сферы, спрыяючы культуры сустрэчы, якая пакіне за плячыма “абцугі індывідуалізма і масіфікацыі, палярызацыі і маніпуляцыі”.

Францішак нагадаў, што католікі, якія прымаюць удзел у палітыцы не павінны паддавацца духу гэтага свету і дзейнічаць згодна з яго логікай. Уклад католікаў у гэту сферу не павінен быць абмежаваны толькі заявамі біскупскіх канферэнцый, без канкрэтных высілкаў свецкіх вернікаў па ўпарадкаванні, кіраванні і трансфармацыі грамадства згодна з евангельскімі крытэрыямі і спадчынай сацыяльнага вучэння Касцёла, перакананы Святы Айцец.


04/12/2017 15:35