cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Францішак: прымаць прыніжэнні, каб упадабняцца Езусу

Францішак: прымаць прыніжэнні, каб упадабняцца Езусу - AFP

05/12/2017 12:52

Пакора – гэта неад’емная рыса жыцця хрысціяніна, падкрэсліў Францішак 5 снежня 2017 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Спасылаючыся на словы прарока Ісаі (11, 1-10), ён заўважыў, што кожны хрысціян з’яўляецца нібыта “маленькім парасткам, на якім спачне Дух Пана, дух мудрасці і разумення, дух парады і моцы, дух пазнання і боязі Пана”. 

Святы Айцец заклікаў вернікаў быць свядомымі гэтага. Важна ўсведамляць, што кожны з нас з’яўляецца парасткам таго кораня, які павінен расці праз сілу Святога Духа, аж да паўнаты Яго прысутнасці ў нас. Такім чынам хрысціянін пакліканы бараніць гэты парастак у сабе і дапамагаць яму ўзрастаць, сказаў Папа. 

Для выканання гэтага задання, паводле Францішка, неабходна наследаваць лад жыцця Езуса, галоўнай рысай якога з’яўляецца пакора. Быць пакорным – гэта значыць “быць маленькім, як парастак, што ўзрастае кожны дзень, што мае патрэбу ў Святым Духу, каб крочыць далей, да паўнаты ўласнага жыцця”, дадаў ён.

“Некаторыя думаюць, што быць пакорным, значыць быць выхаваным, ветлівым, закрываць вочы падчас малітвы... Не! Пакора заключаецца не ў гэтым!”, - падкрэсліў Святы Айцец. Па яго словах, сапраўдным знакам пакоры ў чалавеку з’яўляецца прыняцце прыніжэнняў, на падабенства Езуса.  

Францішак узгадаў пра прыклад шматлікіх святых, якія “не толькі прымалі прыніжэнні, але і прасілі аб іх”, каб станавіцца падобнымі да Езуса. Ён заклікаў прысутных на літургіі ў капліцы Дому св. Марты маліцца аб ласцы пакоры.


05/12/2017 12:52