2017-12-05 14:32:00

Пантыфік маліўся над целам свайго былога сакратара і шафёра


5 снежня 2017 г. у 10.30 Святы Айцец наведаў генеральны дом Таварыства Езуса на рымскай Борга-Санта-Спірыта, каб памаліцца над целам памерлага некалькі дзён таму езуіта Сальвадора Анджэла Мура. Памерлы законны брат працаваў сакратаром і шафёрам Хорхэ Марыа Берголіа ў часы, калі той быў правінцыялам езуітаў у Аргентыне. 

Францішак заставаўся ў капліцы генеральнага дому ў малітоўным маўчанні на працягу прыблізна 10 хвілін, а затым вярнуўся ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.