cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец сустрэўся з рэлігійнымі дзеячамі Палестыны

Святы Айцец сустрэўся з рэлігійнымі дзеячамі Палестыны - ANSA

06/12/2017 11:10

Пантыфік сустрэўся 6 снежня 2017 г. з удзельнікамі сустрэчы Пастаяннага камітэта па дыялогу з рэлігійнымі дзеячамі ў Палестыне, якія знаходзяцца ў Ватыкане па запрашэнні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу і вывучаюць магчымасці для стварэння пастаяннай рабочай групы па дыялогу паміж ватыканскай дыкастэрыяй і Палестынскай камісіяй па міжрэлігійным дыялогу.

Для Каталіцкага Касцёла, прызнаўся Францішак, “гэта заўсёды радасць, будаваць масты дыялогу з супольнасцямі, асобамі і арганізацыямі”. “Адмысловай радасцю” ён назваў дыялог з палестынскімі рэлігійнымі і інтэлектуальнымі лідэрамі. Святая Зямля для хрысціян, гэта месца, дзе дыялог паміж Богам і чалавецтвам адбываецца ў самай высокай ступені, і яго кульмінацыя адбылася ў Назарэце паміж Арханёлам Габрыэлем і Дзевай Марыяй. Папа звярнуў увагу, што Каран таксама спасылаецца на гэту падзею.  Дыялог працягваецца ўнікальным чынам паміж Езусам і Яго народам, які ўяўляе сабой чалавецтва ў цэлым. Сапраўды, Езус ёсць Слова Божае і Яго размова з людзьмі з’яўляецца “дыялогам Бога з чалавецтвам”, сказаў Пантыфік.

Францішак заўважыў, што дыялог адбываецца на ўсіх узроўнях: чалавека з самім сабой з дапамогай рэфлексіі і малітвы, у сем’ях, у рэлігійных супольнасцях, паміж імі, а таксама на ўзроўні грамадзянскай супольнасці. “Асноўнай яго ўмовай з’яўляецца ўзаемная павага і імкненне да ўмацавання гэтай павагі, дзеля прызнання правоў усіх людзей, дзе б яны ні знаходзіліся. Дыялог з’яўляецца крыніцай большага ўзаемнага пазнання, большай узаемнай павагі і супрацоўніцтва ў мэтах агульнага дабра і шчодрага супрацоўніцтва ў забеспячэнні таго, каб патрабуючыя атрымалі ўсю неабходную дапамогу”, - падкрэсліў Папа.

Ён выказаў спадзяванне, што ватыканскія кансультацыі “змогуць дапамагчы адкрыць прастору шчырага дыялогу ў інтарэсах усіх членаў палестынскага грамадства і хрысціянскай супольнасці”. Пантыфік падзякаваў уладам Палестыны, у прыватнасці, прэзідэнту Махмуду Абасу, за павагу да хрысціян і прызнанне за імі належных месца і ролі ў палестынскім грамадстве.


06/12/2017 11:10